У суботу ў Беларусі будзе моцны вецер — парывы да 15-17 метраў за секунду

Источник материала:  
24.02.2017 13:03 — Разное
У суботу ў Беларусі будзе моцны вецер — парывы да 15-17 метраў за секунду
Фота: БЕЛТА

25 лютага ў Беларусі будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Уначы па паўднёва-ўсходняй частцы краіны, а днём на значнай частцы тэрыторыі прагназуюць кароткачасовы снег, мокры снег. Уначы і зранку ў многіх раёнах, а днём месцамі на дарогах будзе галалёдзіца. 

Вецер чакаецца заходні, паўночна-заходні 6-11 метраў за секунду, з парывамі да 14 метраў за секунду. Удзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі парывы ветру могуць дасягаць 15-17 метраў за секунду. У сувязі з галалёдзіцай і моцным ветрам сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. 

Уначы слупок тэрмометра апусціцца да 1-7 градусаў марозу. Удзень прагназуецца ад -3 да +3 градусаў.

←В Бресте ГАИ задержала пьяного бесправника на мотоцикле

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика