Следчыя правяраюць абставіны смерці мужчыны ў санаторыі на Нарачы
Фота: БЕЛТА
Следчыя правяраюць абставіны смерці мужчыны ў санаторыі "Чайка" каля Нарачы ў Мядзельскім раёне. Жыхар Маладзечна, 1986 года нараджэння, загінуў падчас пажару, які здарыўся ўвечары 23 лютага на першым паверсе двухпавярховага будынка (ён знаходзіўся на рэканструкцыі).
Як паведаміла БЕЛТА афіцыйная прадстаўніца УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, праверку праводзіць Мядзельскі раённы аддзел Следчага камітэта. Высветлілася, што мужчына працаваў на суседнім аб'екце, у аздараўленчым комплексе ён жыў часова. Паводле папярэдняй версіі, пажар узнік з-за неасцярожнасці падчас курэння. Дакладная прычына смерці стане вядомая пасля правядзення судова-медыцынскай экспертызы. Следчыя высвятляюць, якім чынам здзяйснялася назіранне за людзьмі, якія жылі ў корпусе.