Відэа: хлопчык паспрачаўся з бацькам на $20 і заскочыў на быка
23.02.2017 13:06
—
Разное

Фота: Daily Mirror
У ЗША хлопчык паспрачаўся з бацькам на 20 долараў, што ён заскочыць на спіну маладога быка. З відэароліка, які з'явіўся на YouTube, вынікае, што хлопчык стрымаў слова. Бык ад нечаканасці ўскочыў. На шчасце, дзіця не пацярпела. Бацька хлопчыка запэўніў, што з сынам усё ў парадку (ён прызнаўся, што не чакаў ад яго такога ўчынку). Хлопчык атрымаў абяцаныя 20 долараў, піша Daily Mirror.