У Мінскім раёне ратавальнікі знялі дзяўчынку з вышыні 45 метраў (фота)
23.02.2017 09:14
—
Разное
Фота: 112.by
У Мінскім раёне ратавальнікі знялі дзяўчынку з вышыні 45 метраў. Яна залезла на вежу сотавай сувязі і самастойна не магла спусціцца на зямлю.
Як інфармуе прэс-служба МНС Мінскай вобласці, здарэнне адбылося ўвечары 22 лютага каля вёскі Атоліна. Каля 21.27 паведамленне пра дзіця, якому патрэбная дапамога, атрымалі ратавальнікі. Супрацоўнікі МНС выехалі на месца і знялі з вежы дзяўчынку 2005 года нараджэння. Яе шпіталізавалі з агульным пераахалоджваннем арганізму.