У Мінску гарэла лазня, размешчаная ў кватэры на 17-м паверсе
20.02.2017 10:32
—
Разное
Фота: МНС
Пажар на 17-м паверсе жылога дома на вуліцы Крапоткіна адбыўся зранку ў суботу, 18 лютага. Як паведамляецца на сайце МНС, на месцы выкліку ратавальнікі пабачылі, што загарэлася драўляная ашалёўка парылкі, якую гаспадары зрабілі ў ванным пакоі пяціпакаёвай кватэры.
У пад'ездзе спрацавала сістэма супрацьдымнай абароны, якая і выклікала пажарных.
Прычынай здарэння называецца парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенеруючых агрэгатаў і прыладаў.