У Мінску загінула балерына Марына Парамонава

Источник материала:  
18.02.2017 11:47 — Разное
У Мінску загінула балерына Марына Парамонава

Следчы камітэт праводзіць праверку па факце гібелі балерыны Марыны Парамонавай, якая загінула ў Мінску 12 лютага. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на УСК па Мінску, цела маладой жанчыны 1988 года нараджэння з прыкметамі падзення з вышыні было знойдзенае каля жылога дома па праспекце Незалежнасці.

Цяпер следчыя высвятляюць абставіны здарэння і апытваюць сваякоў загінулай. Паводле папярэдняй версіі гэта быў суіцыд.

Як паведамляе TUT.by, 28-гадовая Марына Парамонава нарадзілася ў Мінску і ў 2008 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны харэаграфічны каледж. Падчас навучання яна перамагала ў шэрагу міжнародных конкурсаў класічнага танцу.

Пасля заканчэння каледжа Парамонаву прынялі ў трупу Вялікага тэатра Беларусі. Праз год, калі будынак тэатра адчыніўся пасля рэканструкцыі, балерына сядзела на ўрачыстым канцэрце побач з Аляксандрам Лукашэнкам.

Выступала на сцэне ў якасці салісткі. Выконвала партыі Джульеты (“Рамэа і Джульета”), Кітры і Дульсінеі (“Дон Кіхот”), Марыі (“Бахчысарайскі фантан”), Каханай (“Карміна Бурана”), Мірты (“Жызель”).

Пасля паспяховага пачатку кар’еры балерыну пачалі пераследваць траўмы, з-за якіх чатыры гады таму яна сышла з тэатра па ўласным жаданні. Пасля яна нейкі час выкладала ў харэаграфічным каледжы.

Пахаванне Марыны Парамонавай адбылося 14 лютага.

←Российские военные раскрасят свои танки под хохлому

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика