Уначы ў суботу ў Беларусі чакаецца ад мінус 3 да плюс 2 градусаў
17.02.2017 12:24
—
Разное
Фота: БЕЛТА
Уначы ў суботу, 18 лютага, у Беларусі чакаецца ад мінус 3 да плюс 2 градусаў, удзень — ад 0 да плюс 5 градусаў. Мокры снег і дождж у начныя гадзіны пройдуць амаль па ўсёй краіне, а ў дзённыя гадзіны невялікія кароткачасовыя ападкі магчымыя толькі ў Гомельскай вобласці. Вецер будзе заходні, паўночна-заходні, 3-8 метраў за секунду, інфармуе БЕЛТА.
У наступныя дні ўмовы надвор'я істотна не зменяцца. У нядзелю ў дзённыя гадзіны ападкі магчымыя практычна па ўсёй краіне. Уначы будзе ад -4 да +1 градуса, удзень — ад -1 да +4. У панядзелак амаль па ўсёй Беларусі пройдуць мокры снег, дождж. Уначы будзе ад -5 да +2 градусаў, удзень — ад 0 да плюс 6 градусаў.