У Магілёве слесар падпаліў каля школы аўтамабіль сябра былой жонкі

Источник материала:  
16.02.2017 19:01 — Разное
У Магілёве слесар падпаліў каля школы аўтамабіль сябра былой жонкі
Здымак з архіву. Фота: censor.net.ua

У Магілёве мужчына падпаліў каля школы аўтамабіль сябра былой жонкі. Здарэнне адбылося 11 лютага. Міліцыя высветліла, што "Мазду" 45-гадовага намесніка дырэктара навучальнай установы мог падпаліць 53-гадовы мясцовы жыхар, які такім чынам хацеў адпомсціць сваёй былой жонцы, настаўніцы, і яе сябру, з-за якога і адбыўся развод. Высветлілася, што жанчына змагла адсудзіць у былога мужа кватэру, у якой яны раней жылі. Гэта і стала апошняй кропляй. Мужчына вырабіў "кактэйль Молатава" і падпаліў ім легкавік.

У гэты момант было каля 18-й гадзіны, якраз заканчвалася другая змена. На шчасце, дзяцей побач не было. Узгаранне своечасова заўважыў вартаўнік, які самастойна яго патушыў.

Як паведамляе афіцыйная прадстаўніца Ленінскага РАУС Магілёва Алена Сіманава, страты былі ацэненыя на 580 рублёў. Распачатая крымінальная справа, артыкул — "наўмыснае пашкоджанне маёмасці, здзейсненае агульнанебяспечным спосабам" (ч. 2 арт. 218 КК). Зламысніку пагражае абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў ці ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі. Вядома, што раней мужчына не меў праблемаў з законам, працаваў слесарам.

←«Белинтертранс-ТЛЦ», «АвантРэйл» и «Белтаможсервис» возглавили рейтинг лучших экспедиторов 2016 года

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика