16 лютага ў Беларусі чакаецца ад 3 марозу да 3 цяпла
15.02.2017 13:47
—
Разное
Фота: БЕЛТА
Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі 16 лютага. Істотных ападкаў не прагназуецца. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Па прагнозах сіноптыкаў, магчымы слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер чакаецца ноччу няўстойлівы слабы, днём — паўднёва-заходні 4-9 метраў за секунду.
Уначы тэмпература паветра чакаецца -3...-8 градусаў, пры праясненнях будзе 9-12 марозу. Удзень слупок тэрмометра пакажа ад 3 градусаў марозу да 3 градусаў цяпла.