У аўтааварыі ў Мінску пацярпела пасажырка
15.02.2017 09:42
—
Разное
Фота УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама
Моцныя пашкоджанні атрымалі два аўтамабілі ў страшнай аварыі, якая здарылася ў 6.30 раніцы 15 лютага ў Мінску.
Як паведаміў агенцтву БЕЛТА начальнік аддзела па агітацыі і прапагандзе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Сяргей Заранік, ДТЗ адбылося на скрыжаванні Партызанскага праспекта і вуліцы Кабушкіна. Аўтамабіль "Шкода" ехаў па Партызанскім праспекце з боку вуліцы Куляшова. Ён выскачыў на скрыжаванне на забараняльны сігнал светлафора і сутыкнуўся з сустрэчным аўтамабілем, які рухаўся на дазвольны сігнал.
Пры аварыі абодва аўтамабілі былі моцна пашкоджаныя. Дзяўчына-пасажыр атрымала лёгкія цялесныя пашкоджанні. Кіроўц праходзяць медагляд на наяўнасць алкагольнага ап'янення.
Па факце здарэння праводзіцца праверка.