У Баранавічах пенсіянерка выпала з акна пятага паверха і загінула
Здымак з архіву. Фота: sb.by
У Баранавічах пенсіянерка выпала з акна пятага паверха і памерла на месцы ад атрыманых траўмаў. Трагічнае здарэнне адбылося ў ноч з 12 на 13 лютага. Як піша газета "Наш край", 76-гадовая жанчына жыла са сваякамі, якія кажуць, што яна апошнім часам кепска арыентавалася ў прасторы.
Праваахоўнікі мяркуюць, што адбыўся няшчасны выпадак. Афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова паведаміла БЕЛТА, што ў ноч трагедыі жанчына был ў пакоі адна. Калі пачуўся шум, сваякі пабачылі адчыненае акно, бабуля ляжала на зямлі каля дома.
Следчы камітэт праводзіць праверку. Адзначаецца, што ў загінулай не было канфліктаў са сваякамі (яна жыла з сям'ёй дачкі), яна ніколі не гаварыла пра суіцыд. Прызначаная судова-медыцынская экспертыза.