У Мінску перакулілася маршрутка з пасажырамі

Источник материала:  
13.02.2017 14:49 — Разное
У Мінску перакулілася маршрутка з пасажырамі
Фота: onliner.by

ДТЗ з удзелам маршрутнай таксоўкі адбылося ў Мінску каля 12.50. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на начальніка аддзела па агітацыі і прапагандзе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Сяргея Зараніка.

Аўтааварырыя адбылася на скрыжаванні вуліцаў Ахоцкай і Несцерава. Кіроўца аўтамабіля "Таёта Прыўс" выязджаў з Ахоцкай і не саступіў дарогу маршрутцы, якая рухалася па галоўнай дарозе. Ад удару маршрутка перакулілася. Паведамляецца, што пасажырам маршруткі дапамагалі выбірацца праз заднія дзверы навакольныя мінакі.

Пры ДТЗ нязначныя траўмы атрымалі дзве жанчыны, ім спатрэбілася дапамога медыкаў. Як дадаў Заранік, па факце ДТЗ ідзе разбіральніцтва.

Паводле папярэдніх звестак, абодва кіроўцы былі цвярозымі. Бачнасць на скрыжаванні была добрай, дарога пачышчаная, усе неабходныя дарожныя знакі ўсталяваныя.

←На суде мать мальчика впервые увидела сына после его нападения на учительницу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика