У Мінску раніцай згарэлі адразу тры аўто (фота)
11.02.2017 13:57
—
Разное

Фота: МНС
Адразу тры легкавыя машыны згарэлі ў Мінску сёння раніцай. Паведамленне пра пажар на вуліцы Дуніна-Марцінкевіча паступіла ў экстраныя службы ў 6.25. Гарэлі “Мерседэс”, “Опель” і “Фольксваген” — усе тры машыны былі цалкам знішчаныя агнём.
Таксама полымя зачапіла суседнюю “Хонду”, у якой пашкоджаная фарба, парэднія пасажырскія дзверы і правае люстэрка.
Мяркуецца, што прычынай здарэння стала кароткае замыканне праводкі ў “Мерседэса”, паведамляе прэс-служба Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС.