З Расіі выслалі ў Беларусь мужчыну, якога падазраюць у махлярстве

Источник материала:  
10.02.2017 16:06 — Разное
З Расіі выслалі ў Беларусь мужчыну, якога падазраюць у махлярстве
Здымак з архіву. Фота: ria.ru

З Расіі выслалі ў Беларусь мужчыну, якога падазраюць у махлярстве. 42-гадовага Юрыя Сіманенку затрымалі ў Маскве яшчэ ў жніўні 2016-га. Як інфармуе сайт naviny.by, рашэнне аб экстрадыцыі пасля праверкі прыняла Генпракуратура Расіі.

Вядома, што ў 2012-2013 гадах Сіманенка быў дырэктарам і заснавальнікам прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства. Ён дзейнічаў "шляхам падману і злоўжывання даверам" і арганізаваў заключэнне дамовы паміж некалькімі арганізацыямі дамоваў аб пастаўках жывёлы. Аднак узятыя на сябе абавязкі па аплаце ён не выканаў, хаця частку тавару яго фірма атрымала. Адзначаецца, што дырэктар завалодаў маёмасцю чатырох прадпрыемстваў на агульную суму больш за 1,5 млрд рублёў.

Юрыя Сіманенку беларускія праваахоўнікі пачалі шукаць летась за махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры. Бізнесмен нейкі час хаваўся ў расійскай сталіцы.

←Нулевая ответственность. Нацбанк уточнил, когда банк не вернет украденные с карточки деньги

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика