У суботу ў Беларусі чакаецца галлёдзіца і да 2-7 градусаў марозу
10.02.2017 12:47
—
Разное
Фота: БЕЛТА
У суботу, 11 лютага, у Беларусі чакаецца воблачнае з праяненнямі надвор'е. Істотных ападкаў не прагназуецца. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца, магчымы слабы туман і шэрань. Па прагнозах сіноптыкаў, вецер будзе няўстойлівы 2-7 метраў за секунду.
Уначы слупок тэрмометра апусціццца да 6-12 градусаў ніжэй за нуль. Удзень чакаецца -2...-7.