У хлопчыка, які перакуліў на сябе шклоачышчальнік, атручэння няма

Источник материала:  
09.02.2017 17:02 — Разное
У хлопчыка, які перакуліў на сябе шклоачышчальнік, атручэння няма
Фота: chto-proishodit.ru

Лекары не выявілі прыкметаў атручэння ў гадавалага хлопчыка з Рэчыцы, які перакуліў на сябе шклоачышчальнік. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў намеснік начальніка ўпраўлення аховы здароўя Гомельскага аблвыканкама Дзмітрый Папкоў.

Як паведамляла Еўрарадыё, маці мыла вокны, калі яе сын перакуліў на сябе бутэльку са шклоачышчальнікам. Паводле папярэдніх зветак, частка вадкасці трапіла дзіцяці на твар і ў рот.

Па словах Папкова, хлопчык суткі знаходзіўся пад наглядам лекараў, а потым яго пад распіску маці выпісалі дадому. Здароўю дзіцяці нічога не пагражае.

 

←Бизнесмену Кныровичу предъявлено обвинение в неуплате налогов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика