Дваіх мужчын падазраюць у крадзяжы каля 100 акумулятараў

Источник материала:  
08.02.2017 14:04 — Разное
Дваіх мужчын падазраюць у крадзяжы каля 100 акумулятараў
Фота: uvd-mo.gov.by

Дваіх мужчын падазраюць у крадзяжы каля 100 акумулятараў з сельскагаспадарчай тэхнікі і грузавікоў. За апошнія месяцы яны маглі ўчыніць 25 крадзяжоў.

Як інфармуе прэс-служба УУС Мінаблвыканкама, былі затрыманыя 31-гадовы жыхар вёскі Сенніца Мінскага раёна і 25-гадовы мінчук. У багажніку іх аўтамабіля знайшлі 8 акумулятараў, якія былі знятыя за паўгадзіны да гэтага ў Дзяржынскім раёне з трох МАЗаў і аўтобуса "Неаплан".

Высветлілася, што раней мужчыны падпрацоўвалі на будоўлях. У канцы мінулага года яны пачалі займацца зборам каляровых металаў. У аднаго з іх ужо ёсць досвед крадзяжоў у прыгарадзе сталіцы акумулятараў, за што ён быў асуджаны. Іншы мае судзімасць за хуліганства.

Асаблівага плану ў зламыснікаў не было. Яны ездзілі на легкавіку і калі бачылі прапаркаваныя грузавікі ці аўтобусы, здымалі акумулятары. Часам за адну паездку яны прывозілі іх 10-14. Крадзяжы здзяйсняліся ў Мінскім, Дзяржынскім, Смалявіцкім, Лагойскім і шэрагу іншых раёнаў Мінскай вобласці.

←От желающих получить американскую визу планируют требовать пароли соцсетей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика