Вучань станцыі тэхабслугоўвання на чужым аўтамабілі катаў сваю дзяўчыну
08.02.2017 12:10
—
Разное
Здымак з архіву.
У Мінску вучань станцыі тэхабслугоўвання на чужым аўтамабілі катаў сваю дзяўчыну. Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца Цэнтральнага РУУС сталіцы Таццяна Абозная, у міліцыю паведамілі пра ДТЗ, якое ўчыніў невядомы на "Пежо-206" і з месца здарэння з'ехаў (агулам у аўтааварыю патрапілі 5 машын). Высветлілася, што на легкавіку ехаў не гаспадар аўтамабіля, а працаўнік станцыі тэхнічнага абслугоўвання, куды легкавік перадалі для рамонту. Апошні скраў ключы ад машыны ў начальніка і катаў сваю дзяўчыну.
23-гадовага мужчыну затрымалі, у яго адносінах распачалі крымінальную справу. Таксама ў яго адносінах склалі адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне Правілаў дарожнага руху.