На птушкафабрыцы ў Дзяржынскім раёне здарыўся пажар
08.02.2017 08:33
—
Разное
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА
На птушкафабрыцы ў Дзяржынскім раёне здарыўся пажар. Ратавальнікі атрымалі інфармацыю пра здарэнне раніцай 7 лютага. Гарэў птушнік на тэрыторыі птушкафабрыкі агракамбіната "Дзяржынскі" ў вёсцы Станькава.
Як інфармуе прэс-служба МНС Мінскай вобласці, з 8000 курэй 700 загінулі. Агонь паспеў знішчыць 100 квадратных метраў канвеернай стужкі і 50 квадратных метраў шыфернага даху. Прычына ўзгарання высвятляецца.