Рэйсавы аўтобус урэзаўся ў аўтамабіль міліцыі ў Брэсце
03.02.2017 21:15
—
Разное
Фота: gaibrest.by
У Брэсце рэйсавы аўтобус урэзаўся ў службовы аўтамабіль міліцыі, паведамляе прэс-служба абласной Дзяржаўтаінспекцыі.
ДТЗ адбылося каля 18.30 у мікрараёне Вулька. За рулём аўтобуса быў 30-гадовы брэстаўчанін. Аўтобус урэзаўся ў міліцэйскую "Шкоду", якая спынілася на светлафоры.
Паводле папярэдніх звестак, прычынай аварыі магла стаць адмова тармазоў аўтобуса.
На шчасце, пацярпелых пры здарэнні не было. Аўтамабіль і аўтобус атрымалі механічныя пашкоджанні.