2 лютага ўдзень у Беларусі чакаецца ад -5 да +1
01.02.2017 13:14
—
Разное
Фота: БЕЛТА
2 лютага ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Уначы будзе без істотных ападкаў, удзень пераважна па паўднёва-заходняй палове краіны пройдзе снег, мокры снег, будзе слабы галалёд. Па захадзе Брэстчыны магчымы дождж. Уначы і зранку ў заходніх і цэнтральных раёнах прагназуецца слабы туман.
Уначы чакаецца няўстойлівы слабы вецер, удзень вецер будзе паўднёва-ўсходнім 4-9 метраў за секунду.
Уначы слупок тэрмометра пакажа 4-10 градусаў марозу, па ўсходзе пры праясненнях прагназуецца да 11-16 градусаў ніжэй за нуль. Удзень сіноптыкі абяцаюць ад -5 да +1 градуса.