Сын жанчыны з крана: Маці ў бальніцы, яна ў дрэнным стане

Источник материала:  
31.01.2017 13:18 — Разное
Сын жанчыны з крана: Маці ў бальніцы, яна ў дрэнным стане

Раніцай 31 студзеня на адзін з вежавых кранаў будаўнічай пляцоўкі "Алімпік Парка" ў Мінску залезла жанчына. Як высветлілася пазней, гэта была пенсіянерка Галіна Ігнатовіч. Такім чынам яна выказвала пратэст супраць прызначанага на гэты дзень высялення сваёй сям'і з дома, які павінен пайсці пад знос.

У інтэрв'ю Еўрарадыё Галіна Ігнатовіч паведаміла, што яе сям'я не можа паразумецца з забудоўшчыкам, а сама яна замест прапанаванага жылля ў іншым месцы Мінска хоча атрымаць грашовую кампенсацыю і з'ехаць са сталіцы.

Агулам на вежавым кране Галіна Ігнатовіч правяла каля чатырох гадзін, пасля чаго пенсіянерку спусцілі адтуль ратавальнікі. Як даведалася Еўрарадыё, яна знаходзіцца ў бальніцы хуткай дапамогі. "Мама цяпер у бальніцы хуткай дапамогі, яе адвезлі туды. У яе вельмі дрэнны стан, пераахалоджванне", — расказаў Еўрарадыё сын Галіны Ігнатовіч Аляксей.

←Составлен рейтинг популярности автобрендов по поисковым запросам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика