У Горках машына "хуткай дапамогі" сутыкнулася з мікрааўтобусам (фота)
30.01.2017 21:05
—
Разное
![У Горках машына "хуткай дапамогі" сутыкнулася з мікрааўтобусам (фота)](http://www.21.by/pub/news/2017/01/1485832239434526.jpg)
Фота: gaimogilev.by
У Горках у ДТЗ трапіў аўтамабіль "хуткай дапамогі", які сутыкнуўся з мікрааўтобусам, паведамляе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Аўтааварыя здарылася ўдзень 29 студзеня на скрыжаванні вуліцаў Мічурына і Савецкай. 51-гадовы мясцовы жыхар ехаў на аўтамабілі УАЗ ("хуткая") з уключанымі пробліскавымі сінімі маячкамі і спецыяльным гукавым сігналам. Калі аўтамабіль "хуткай" выязджаў на галоўную дарогу, то сутыкнуўся з мікрааўтобусам "Фольксваген", за рулём якога быў 53-гадовы магілёвец.
Пры ДТЗ траўмы атрымала пасажырка "хуткай" — 57-гадовая жыхарка Горак. Жанчыну з траўмамі даставілі ў лякарню.