У Брэсце судзяць пенсіянера, які зарэзаў хлопца ў вясковай краме
Фота: zhzh.info
Брэсцкі абласны суд пачаў 30 студзеня разглядаць крымінальную справу пра забойства пенсіянерам маладога чалавека пры абцяжарвальных абставінах. Як распавяла БЕЛТА памочнік старшыні суда Марына Скалковіч, падсудным з'яўляецца 64-гадовы жыхар Кобрынскага раёна. Яго вінавацяць у асабліва злосным хуліганстве і забойстве з хуліганскіх меркаванняў.
Здарэнне адбылося 6 жніўня 2016 года ў краме ў вёсцы Грушава Кобрынскага раёна. П'яны пенсіянер стаў пагражаць кампаніі маладых людзей — двум хлопцам і дзвюм дзяўчатам. Ён размахваў перад імі турыстычным нажом. Дзяўаты спалохаліся і выскачылі з крамы. Адзін з хлопцаў адыходзіў ад вяскоўца, але ўпёрся ў халадзільнік. У гэты момант пенсіянер ударыў яго нажом. Ад раны 22-гадовы жыхар Жабінкі памёр на месцы. Па словах відавочцаў, ніхто з кампаніі мужчыну не правакаваў, знаёмыя з ім маладыя людзі таксама не былі.
Міліцыянты затрымалі пенсіянера дома, дзе ён піў віно і глядзеў тэлевізар. Пры сабе мужчына меў нож, а на яго вопратцы былі выяўленыя сляды крыві загінулага. Медагляд паказаў у паветры, выдыханым мужчынам, этылавы спірт канцэнтрацыяй 2 праміле.
Цяпер яму пагражае ад 8 да 25 гадоў пазбаўлення волі, або пажыццёвае зняволенне, або смяротнае пакаранне.