У Брэсце знайшлі радыеактыўны аднаразовы падгузнік (фота)
30.01.2017 12:31
—
Разное
Фота: 112.by
У Брэсце знайшлі радыеактыўны аднаразовы падгузнік. Яго выявілі ўдзень 27 студзеня ў смеццевозе падчас праверкі на смеццеперапрацоўчым заводзе. На месца здарэння выклікалі супрацоўнікаў МНС.
Як інфармуе прэс-служба ратавальнікаў, аўтамабіль паставілі на асобную стаянку для выгрузкі і сартыроўкі смецця. У радыусе 20 метраў выставілі ачапленне. У выніку, знайшлі пакет з аднаразовым падгузнікам. Паказанні прыбору каля яго сведчылі пра перавышэнне нормы ў 37,5 разы. Высветлілася, што гэта ёд-131. Ратавальнікі забралі падгузнік у металічную скрыню для яго далейшай утылізацыі.