У Пінску 47-гадовы мужчына скокнуў з маста і загінуў
30.01.2017 12:49
—
Разное
Здымак з архіву. Фота: offside.by
У Пінску 47-гадовы мужчына скокнуў з маста праз Піну і загінуў. Здарэнне адбылося ўвечары 29 студзеня.
Як паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама падпалкоўнік міліцыі Сяргей Дучэнка, ён упаў на пешаходную дарожку. Мінакі выклікалі хуткую дапамогу. Праз дзве гадзіны пацярпелы памёр ад атрыманых траўмаў. Праваахоўнікі высветлілі, што мужчына жыў з сям'ёй. Раней ён неаднаразова гаварыў, што мае намер учыніць суіцыд.