Школьніца, якую збіў аўтамабіль у Азёрах, памерла ў бальніцы
30.01.2017 10:40
—
Разное
Фота: gaigrodno.by
Школьніца, якую збіў аўтамабіль у Азёрах, 29 студзеня памерла ў бальніцы, інфармуе прэс-служба МУС. Здарэнне адбылося ў аграгарадку ў Гродзенскім раёне раніцай 16 студзеня. Пад колы аўтамабіля "Аўдзі" трапіла вучаніца 3-га класа мясцовай школы. Яна не паглядзела па баках і пачала перабягаць дарогу па-за пешаходным пераходам (дарэчы, недалёка ад школы). Кіроўца не паспеў зрэагаваць, дзяўчынка атрымала цялесныя пашкоджанні.
Амаль два тыдні пацярпелая знаходзілася ў рэанімацыі і за яе жыццё змагаліся лекары.