У Мінску на праспекце Дзяржынскага таксоўка заехала пад аўтобус
29.01.2017 15:29
—
Разное
Фота: ДАІ
Аварыя з удзелам маршрутнага аўтобуса і таксоўкі здарылася ў Мінску на праспекце Дзяржынскага. Як паведамляе Onliner.by, аўтобус маршруту №74С ішоў з боку вуліцы Хмялеўскага ў кірунку плошчы Багушэвіча. У той момант з 1-га Ізвознага завулка на перакрыжаванне выскачыла таксоўка і адбылося сутыкненне.
Кіроўца аўтобуса рухаўся на зялёнае святло, а таксіст, хлопец 1991 года нараджэння, збочваў на перакрыжаванні направа, арыентуючыся на дадатковую стрэлку для павароту. Ён не прапусціў аўтобус, з-за чаго і адбылася аварыя.
Удар трапіў у пасажырскія дзверы з боку кіроўцы. Пацярпела пасажырка таксоўкі 1988 года нараджэння. У яе пашкоджанне пазваночніка і сінякі. Брыгада хуткай забрала яе ў лякарню.