У жыхароў Мінскага і Дзяржынскага раёнаў былі праблемы са святлом
28.01.2017 10:45
—
Разное

За мінулыя суткі ў Дзяржынскім і Мінскім раёнах ў жыхароў 138 прыватных дамоў адключалася электрычнасць, паведамляе прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.
27 студзеня ў 6.45 паступіла паведамленне аб адключэнні электраэнергіі ў двух населеных пунктах Дзяржынскага раёна. Без электразабеспячэння заставаліся 97 прыватных жылых дамоў. У 10.50 электразабеспячэнне спажыўцоў было адноўлена.
У гэты ж дзень у 6.49 паступіла паведамленне аб адключэнні электраэнергіі ў чатырох населеных пунктах Мінскага раёна, дзе не было электразабеспячэння ў 41 прыватным жылым доме. У абед падачу святла аднавілі.