На аўтадарозе Мінск — Мікашэвічы перакулілася маршрутка
27.01.2017 17:59
—
Разное
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА
На 91-м кіламетры аўтадарогі Мінск — Мікашэвічы перакулілася маршрутка. Здарэнне адбылося ў 7.50 раніцы 27 студзеня. Як інфармуе БелаПАН, "Мэрседэс" раптоўна з'ехаў у кювет і перакуліўся. Пацярпелі тры пасажыркі, для абследавання іх завезлі ў бальніцу.
Адзначаецца, што маршруткай кіраваў 45-гадовы мужчына. Мяркуецца, што ён няправільна выбраў хуткасць у існуючых умовах надвор'я. ДАІ праводзіць праверку.