У суботу ў Беларусі абяцаюць адлігу — да 3 градусаў цяпла

Источник материала:  
27.01.2017 12:41 — Разное
У суботу ў Беларусі абяцаюць адлігу — да 3 градусаў цяпла
Фота: БЕЛТА

У суботу, 28 студзеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У асобных раёнах краіны пройдуць невялікія ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Магчымы туман, слабы галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Па прагнозах сіноптыкаў, вецер будзе пераменных напрамкаў 3-8 метраў за секунду.

Уначы тэмпература паветра чакаецца ад нуля да 5 градусаў марозу. Удзень прагназуюць ад -2 да +3 градусаў.

 

←Трамп позвонил американцу из-за обидной записи в соцсети

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика