У ДТЗ пад Гомелем загінуў пасажыр "Фіята"
27.01.2017 10:00
—
Разное
Фота: n71.ru
ДТЗ з трагічным вынікам адбылося ўдзень 26 студзеня каля аграгарадка Прыбыткі Гомельскага раёна. Як паведамляе МУС, аўтамабіль "Фіят" пры выездзе на галоўную дарогу сутыкнуўся з грузавіком "ДАФ".
Пра аўтааварыі загінуў 37-гадовы пасажыр легкавіка. Жанчына-кіроўца і 40-гадовая пасажырка атрымалі траўмы і былі шпіталізаваныя. І загінулы пасажыр, і пацярпелыя з'яўляюцца жыхарамі Гомеля.