У Ашмянскім раёне з кабіны пагрузчыка выпаў паляўнічы і загінуў

Источник материала:  
26.01.2017 11:57 — Разное
У Ашмянскім раёне з кабіны пагрузчыка выпаў паляўнічы і загінуў
Фота: sk.gov.by

У Ашмянскім раёне з кабіны пагрузчыка "Амкадор" падчас руху выпаў 44-гадовы паляўнічы і памёр ад атрыманых траўмаў. Здарэнне адбылося ў другой палове дня 24 студзеня каля вёскі Анжадава. Як інфармуе афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч, пагрузчыкам кіраваў 22-гадовы мужчына, работнік аднаго з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Паляўнічы ехаў у якасці пасажыра, ён таксама працаваў на гэтым прадпрыемстве.

Высветлілася, што загінулы папрасіў кіроўцу, свайго сваяка, каб той дапамог яму падкармліваць дзікіх жывёлаў. Таму яны павезлі ў лес сілас, пры гэтым дазволу ад кіраўніцтва не мелі. У кабіне паляўнічы сядзеў на самаробным зэдліку каля адчыненых дзвярэй. У выніку, калі пагрузчык павялічыў хуткасць, мужчына не ўтрымаўся і выпаў ды трапіў пад колы.

Следчы камітэт распачаў у адносінах кіроўцы крымінальную справу, артыкул — "Парушэнне правілаў дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартных сродкаў, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека" (ч. 2 арт. 317 КК). Прызначаны экспертызы. Следчыя не выключаюць, што і кіроўца, і яго пасажыр былі ў стане алкагольнага ап'янення.

←Администрация «Великого камня» обещает инвесторам регистрацию за два часа

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика