Стала вядомая прычына пажару ў цягніку "Мінск — Адлер" (фота)

Источник материала:  
26.01.2017 12:23 — Разное
Стала вядомая прычына пажару ў цягніку "Мінск — Адлер" (фота)
Фота: mchs.gov.by

Стала вядомая прычына пажару ў пасажырскім цягніку "Мінск — Адлер". Паводле папярэдняй версіі, масла трапіла на калектар рухавіка, пасля чаго ён загарэўся, інфармуе прэс-служба МНС.

Як інфармавала Еўрарадыё, здарэнне адбылося ў 12.50 ў сераду, 25 студзеня, на чыгуначнай станцыі "Калядзічы" ў Мінскім раёне. Да прыезду ратавальнікаў машыніст спрабаваў ліквідаваць узгаранне з дапамогай вогнетушыцеляў. Эвакуацыя 206 пасажыраў не праводзілася, з вагонаў людзі не выходзілі. Адзначаецца, што ў выніку здарэння ніхто не пацярпеў. Манеўровы цеплавоз адцягнуў вагоны на запасную каляіну на адлегласць 200 метраў.

Агонь пашкодзіў рухавік і абшыўку цеплавоза. Для высвятлення дакладных прычын узгарання прызначаная экспертыза.

Што да пасажыраў, дык прыкладна праз гадзіну на станцыю Калядзічы прыбыў цеплавоз на замену, і цягнік працягнуў свой маршрут.

←Более 30 миллионов рублей направят в 2017 году на содержание и ремонт дорог в Брестской области

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика