У Чавускім раёне старшыня райвыканкама выратаваў чалавека на пажары

Источник материала:  
26.01.2017 10:30 — Разное
У Чавускім раёне старшыня райвыканкама выратаваў чалавека на пажары
Фота: mchs.gov.by

У Чавускім раёне старшыня мясцовага райвыканкама Сяргей Драздоўскі (на здымку знізу) выратаваў чалавека на пажары. Здарэнне адбылося ў другой палове дня ў аўторак, 24 студзеня. У вёсцы Галузы гарэў жылы дом і два хлявы. Драздоўскі, які знаходзіўся ў суседняй вёсцы, пабачыў дым, паведаміў пра здарэнне і паехаў на месца. Туды ж прыехаў участковы міліцыянер Аляксандр Барсукоў, які быў у іншай вёсцы і паспяшаўся на дапамогу.

Як інфармуе прэс-служба МНС Магілёўскай вобласці, старшыня райвыканкама і міліцыянер яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў вывелі з дома, які гарэў, гаспадара (самастойна выйсці ён не мог). Мужчына не пацярпеў, аднак яго шпіталізавалі з сардэчнай гіпертэнзіяй 3-й ступені. Агонь паспеў знішчыць дом і дзве гаспадарчыя пабудовы. Мяркуецца, што прычынай узгарання стала парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прыладаў.

←Как прощались с Мулявиным

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика