У гарах Сочы знайшлі турыстаў з Мінска, якія там заблукалі
24.01.2017 15:05
—
Разное

Здымак з архіву. Фота: mountain.ru
У гарах Сочы знайшлі турыстаў з Мінска, якія там заблукалі. Здарэнне адбылося 23 студзеня. Двое мужчын-сноўбардыстаў зніклі каля пасёлка Красная Паляна. Шукаць іх пачалі ўвечары і праз некалькі гадзінаў знайшлі на паўднёвым схіле хрыбта Аібга.
Беларусам дапамаглі выбрацца з небяспечнай зоны, медыцынская дапамога ім не спатрэбілася, паведамляе kuban24.tv.