Жыхар Бабруйску абгарэў, калі тушыў пажар у гаражы
24.01.2017 10:14
—
Разное
Фота: mchs.gov.by
Увечары 23 студзеня каля 19.30 бабруйскім ратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у гаражна-будаўнічым кааператыве на вуліцы Коўзана, паведамляе прэс-служба МНС.
На месцы здарэння работнікі МНС пабачылі, што з гаража ідзе дым. Гаспадар яшчэ да прыезду ратавальнікаў патушыў полымя. Праўда, пры тушэнні пажару ён пацярпеў. Мужчыну давялося шпіталізаваць, папярэдні дыягназ — "тэрмічны апёк полымем 1-3-й ступені твара, рук і ног 30% цела".
У самім гаражы агонь пашкодзіў бампер і лакафарбавае пакрыццё аўтамабіля, а таксама абшыўку гаража.
Паводле папярэдніх звестак, пажар здарыўся з-за фіранкі, якая загарэлася ад металічнай печкі.