Па факце выбуху ў гаражным кааператыве распачалі крымінальную справу
23.01.2017 16:25
—
Разное
Фота: sk.gov.by
Па факце выбуху на тэрыторыі гаражнага кааператыву "Аўтатурыст" у Мачулішчах у Мінскім раёне распачалі крымінальную справу. Артыкул — "Знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці па неасцярожнасці" (арт. 219 КК), інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.
Як паведамляла Еўрарадыё, здарэнне адбылося ўвечары 20 студзеня. Пасля выбуху пачалося ўзгаранне. У выніку былі пашкоджаныя гаражныя боксы і аўтамабілі, якія там знаходзіліся. Быў шпіталізаваны адзін мужчына.
Усе абставіны здарэння высвятляе Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці. На месцы працавалі эксперты ў галіне пажара- і выбухатэхнікі. Адна з папярэдніх версій прычын здарэння — выбух мог здарыцца праз уцечку газу з балона ў адным з гаражоў.