П'яны вясковец у Салігорскім раёне падпаліў жонку
23.01.2017 10:30
—
Разное
Фота: nazaccent.ru
У Салігорскім раёне на 69-гадовага мужчыну пачалі крымінальную справу за замах на забойства. Пра гэта паведамляе МУС.
Здарэне адбылося ў вёсцы Мелкавічы. П'яны пенсіянер пасварыўся з 56-гадовай жонкай. Падчас сваркі ён абліў яе бензінам і падпаліў. Пры гэтым і жонка, і муж атрымалі апёкі рознай ступені цяжкасці. Абоіх шпіталізавалі.