Выбух у гаражах у Мачулішчах мог здарыцца праз уцечку газу
22.01.2017 14:31
—
Разное
Фота: МНС
Надзвычайнае здарэнне ў гаражным кааператыве ў пасёлку Мачулішчы пад Мінскам магло адбыцца праз уцечку газу з балона. Пра гэта ў эфіры СТБ распавёў старшыня гаражнага кааператыва Віталь Карабкоў. Паводле яго словаў, у гаражы, дзе адбыўся выбух, стаяў аўтамабіль з газавым абсталяваннем і ўцечка з балону пайшла ў аглядную яміну.
Усяго ад выбуху пацярпелі тры чалавекі, два з іх ад шпіталізацыі адмовіліся. Яшчэ аднаго 32-гадовага мясцовага жыхара (уладальніка гаража) забралі ў лякарню хуткай медыцынскай дапамогі, у яго дыягнаставалі пераломы чэрапа і косткі, а таксама апёкі.
Інцыдэнт адбыўся ўвечары 20 студзеня — ад выбуху абваліліся будаўнічыя канструкцыі шасці гаражоў, пашкоджаныя 6 легкавых аўтамабіляў.