У суботу, 21 студзеня, у Беларусі чакаюцца мокры снег і дождж
20.01.2017 14:46
—
Разное
Фота: slovoidilo.ua
У бліжэйшую суботу ў нашай краіне чакаюцца мокры снег і дождж. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Надвор'е будзе воблачнае з праясненнямі. Уначы і зранку на значнай частцы тэрыторыі, а ўдзень у асобных раёнах пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах чакаецца туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер, па прагнозах сіноптыкаў будзе заходні, паўночна-заходні 5-10 метраў за секунду, ноччу будуць парывы да 14 метраў за секунду.
На працягу сутак слупок тэрмометра будзе вагацца ад 3 градусаў марозу да 3 градусаў цяпла.