У Брэсце эвакуявалі смеццеперапрацоўчы завод з-за вучэбнай міны
20.01.2017 10:16
—
Разное
Здымак з архіву.
У Брэсце эвакуявалі смеццеперапрацоўчы завод з-за вучэбнай міны. Здарэнне адбылося ў другой палове дня 19 студзеня. Падазроны прадмет заўважылі падчас сартавання бытавых адходаў, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Пасля таго, як рабочыя знайшлі боепрыпас, з прадпрыемства эвакуявалі 45 чалавек, а начальнік змены патэлефанаваў у міліцыю. На месца здарэння прыехалі сапёры. Яны і высветлілі, што рабочыя знайшлі вучэбную супрацьтанкавую міну УТМ-62. Яе знішчылі. Праца прадпрыемства ў той жа дзень аднавілася.