У Мінску затрымалі расіяніна з 505 грамамі гашышу
20.01.2017 10:51
—
Разное
Фота: БЕЛТА
У Мінску затрымалі расіяніна з 505 грамамі гашышу. Здарэнне адбылося ўвечары 18 студзеня каля аднаго з дамоў па праспекце Пушкіна. Як інфармуе прэс-служба МУС Беларусі, затрыманне "падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў" правялі супрацоўнікі аддзела па наркакантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі Фрунзенскага РУУС.
Крымінальную справу распачалі за незаконны абарот наркатычных сродкаў (ч. 3 арт. 328 КК). Грамадзяніну Расіі пагражае ад 8 да 13 гадоў зняволення.