Мытнікі знайшлі ў правадніцы цягніка "Калінінград — Масква" 20 скурак норкі

Источник материала:  
20.01.2017 11:02 — Разное
Мытнікі знайшлі ў правадніцы цягніка "Калінінград — Масква" 20 скурак норкі
Фота: gtk.gov.by

Ашмянскія мытнікі выявілі ў правадніцы цягніка "Калінінград — Масква" 20 незадэклараваных скурак норкі. Здарылася гэта ў пункце мытнага афармлення "Гудагай".

Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі, правадніца аднаго з вагонаў, якая з'яўляецца грамадзянкай Літвы, заявіла пра адсутнасць тавараў, што падлягаюць пісьмоваму дэклараванню. Аднак мытнікі агледзелі службовае купэ вагона. Пад лядоўняй ляжаў поліэтыленавы пакет з 20 скуркамі норкі чорнага колеру.

Гэты тавар быў канфіскаваны. Ашмянская мытня пачала адміністрацыйны працэс.

←Билл Гейтс предупредил о "новом виде терроризма"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика