П'яны жыхар Слоніма абстраляў аўтамабіль з пнеўматыкі

Источник материала:  
19.01.2017 10:35 — Разное
П'яны жыхар Слоніма абстраляў аўтамабіль з пнеўматыкі

30-гадовы слонімец нападпітку абстраляў аўтамабіль. Як паведамляе сайт УУС Гродзенскага аблвыканкама, знаходзіўся на вуліцы Школьнай, пры сабе ён пнеўматычны пісталет.

Калі міма праязджаў аўтамабіль "Фольксваген Джэта", мужчына пачаў страляць услед машыне металічнымі шарыкамі. Пацэліўшы ў аўто, ён разбіў задняе шкло. На шчасце, кіроўца іншамаркі пры здарэнні не пацярпеў.

Зламысніка затрымалі супрацоўнікі міліцыі, якія прыбылі на месца здарэння. У мужчыны канфіскавалі пісталет і пяць металічных шарыкаў. На яго пачалі крымінальную справу за хуліганства. Максімальнае пакаранне, якое яму пагражае, — аднаго да шасці гадоў пазбаўлення волі.

←Пользователи интернета выразили восхищение новым роликом МЧС

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика