Пад Мінскам у аўтааварыі кіроўца разбіўся насмерць, урэзаўшыся ў грузавік
19.01.2017 10:53
—
Разное
Фота: abw.by
Страшнае ДТЗ адбылося ў Дзяржынскім раёне Міншчыны, паведамляе МУС.
Трагедыя адбылася вечарам 18 студзеня каля вёскі Пабеднае. Жыхар гарадскога пасёлка Карэлічы на аўтамабілі "Фіят" сутыкнуўся грузавіком МЗКЦ, які рухаўся ў тым самым напрамку.
Пры аварыі кіроўца "Фіят" загінуў. Пасажыры яго аўтамабіля былі шпіталізаваныя. Гэта яго 51-гадовая жонка, 33-гадовая нявестка, яе гадавалы сын і 8-гадовая дачка.