Пасля ДТЗ ва Уруччы ў Мінску ўтварыўся вялізны дарожны затор
18.01.2017 20:41
—
Разное

Фота: onliner.by.
Пасля ДТЗ ва Уруччы ў Мінску ўтварыўся вялізны дарожны затор. Аўтааварыя адбылася ў другой палове дня 18 студзеня на праспекце Незалежнасці. Audi, якая рухалася ў бок МКАД, выехала на паласу сустрэчнага руху і сутыкнулася з Suzuki. Машыны развярнула і яны занялі дзве паласы руху ў бок выезду з горада.
У кіроўцы Audi пералом нагі, у пасажыркі легкавіка пералом рукі, інфармуе сайт onliner.by.