У пасажыраў мінскага метро знайшлі 100 нажоў, 145 адзінак рознай зброі
18.01.2017 14:38
—
Разное
Фота: БЕЛТА
Мінскі метрапалітэн апублікаваў статыстыку за 2016 год. Адначаецца, што падчас дагляду пасажыраў аховай было выяўлена больш за 6600 забароненых для перавозкі рэчаў. Сярод іх былі 145 адзінак рознай зброі і 2500 боепрыпасаў. Таксама ў пасажыраў знайшлі больш за 300 пакункаў піратэхнікі, больш за 100 нажоў, каля 500 газавых балонаў агульным аб'ёмам 1,5 тысячы літараў. Падчас дагляду выявілі больш за тысячу ёмістасцяў з вогненебяспечнымі вадкасцямі (агульны аб'ём склаў 2,2 тысячы літраў).
Дарэчы, за мінулы год метрапалітэн перавёз 291 мільён пасажыраў (каля 800 тысяч штодня). Больш падрабязную статыстыку перавозак гл. тут.