Уначы ў сераду ў Беларусі чакаецца да 16 градусаў марозу

Источник материала:  
17.01.2017 12:40 — Разное
Уначы ў сераду ў Беларусі чакаецца да 16 градусаў марозу
Фота: БЕЛТА

У сераду, 18 студзеня, у Беларусі невялікі снег магчымы толькі ў асобных раёнах. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. У начныя гадзіны будзе ад мінус 6 да мінус 12 градусаў (пры праясненнях — мінус 13 — мінус 16, у Мінску — ад мінус 6 да мінус 8 градусаў), у дзённыя гадзіны — 3-9 градусаў ніжэй за нуль (у сталіцы — ад мінус 5 да мінус 7), інфармуе БЕЛТА са спаслыкай на сіноптыкаў

Калі ў чацвер умовы надвор'я істотна не зменяцца, то ў наступныя дні ў Беларусі крыху пацяплее.

←Знаменитая шайба Овечкина, заброшенная 11 лет назад, вошла в число лучших моментов в истории НХЛ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика