У ДТЗ пад Мінскам загінула жанчына, трое дзяцей шпіталізаваныя

Источник материала:  
17.01.2017 10:56 — Разное
У ДТЗ пад Мінскам загінула жанчына, трое дзяцей шпіталізаваныя
Фота: auto.onliner.by

У ДТЗ каля вёскі Азярышча Мінскага раёна загінула жанчына, трое дзяцей шпіталізаваныя. Трагічнае здарэнне адбылося каля 7-й гадзіны раніцы 17 студзеня. Аўтамабіль "Опель" з'ехаў у левы кювет, перакуліўся і сутыкнуўся з дрэвам. Як паведаміла БЕЛТА прадстаўніца УДАІ МУС Ганна Банадык, мяркуецца, што жанчына, 1983 года нараджэння, не саўладала з кіраваннем аўтамабілем. З салона разбітага легкавіка яе даставалі ратавальнікі. Аднак неўзабаве яна ад атрыманых траўмаў памерла. Траўмы атрымалі дзеці ва ўзросце 4, 7 і 9 гадоў. Самы малодшы знаходзіўся ў аўтакрэсле на пярэднім пасажырскім месцы, старэйшыя знаходзіліся на заднім сядзенні і былі прышпіленыя рамянямі бяспекі, дадае onliner.by.

Вядома, што "Опель" ехаў з боку Калодзішчаў у накірунку Мінска.

←Блогер: социальные сети сводят на нет роль пропаганды

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика